top of page

Мы тут жывём
Наш воранаўскі край, зямля бацькоў!
Твае гаі, палеткі, сенажаці
Так любы нам, як гукі родных слоў,
Як калыханка, што спявала маці.


Пад небам невычэрпнай глыбіні,
Дзе ходзіць сонца вечна маладое,
І ў працы, і ў каханні нашы дні
Ідуць, бягуць нястомнай чарадою.


Нас цешыць бель звычайна мяккіх зім,
Чаруюць жоўтых дзьмухаўцоў разлівы,
Сінь васількоў у жыце залатым,
З кляновай барвай верасень руплівы.


Так мілы сэрцу гэты наш куток,
Што месціцца на ўскрайку Беларусі.
Тут нашых мар і спраў святы выток,
Тут нас не вучаць скардзіцца і хлусіць.


Мы родам з Пагародна, Пелясы,
З Тракелей, з Начы, з Гірак, з Беняконей.
З Літвой мяжуем, як ва ўсе часы,
Ад нас не так далѐка Прынямонне…


Няма ў нас пушчаў і шырокіх рэк,
Ды не бядуем мы з тае прычыны:
Наканавана кожнаму свой век
Пражыць з любоўю да малой айчыны. 

В.Емельянаў

Мая малая Радзіма

загрузка.png
МЕРАПРЫЕМСТВЫ

ЖЫВУ Ў БЕЛАРУСІ І ТЫМ ГАНАРУСЯ

ПАТРЫЯТЫЧНАЯ АКЦЫЯ " Я -ГРАМАДЗЯНІН БЕЛАРУСІ"

ЗБЯРЫ Ў СВАІМ СЭРЦЫ БЕЛАРУСЬ

ЗЯМЛЯ ПАД БЕЛЫМІ КРЫЛАМІ

КАНТАКТНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ

Беларусь

Гродзенская вобласць

Воранаўскі раён

аг.Паляцкішкі

вул.Цэнтральная, 40

231377

polec_sh@mail.ru

Мы ў сацыяльных сетках

Быць Беларусам —

Гэта значыць

Свайго ні гуку не забыць,

Усё чужое перайначыць,

Каб Беларусі вечнай быць!

Быць Беларусам —

Гэта значыць

За родны край згараць на дым,

Па-беларуску чуць і бачыць

На гэтым свеце і на тым

 

Р. Барадулін. Быць

ПАТРЫЁТ.by

bottom of page